«Крэатыу» азначае «творчасць, стварэнне», гэтая назва лепей усяго характарызуе калектыу, яго удзельнiкау і канешне яго кірауніка Алену Валер’еўну Дземух.
Алена Валер’еўна Дземух, улюбленая ў сваю справу, усе сілы, талент і творчую энергію аддае калектыву народнай студыі эстрадных спеваў “Крэатыў”, якой кіруе з 2000 года. Сваей працавітасцю і майстэрствам, яна змагла стварыць калектыў аднадумцаў, якія нясуць высокую місію адраджэння і прапаганды песеннага мастацтва. Дзякуючы яе прафесiйным здольнасцям і творчаму майстэрству студыі “Крэатыў” за творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць у 2005 годдзе было прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”.
Iмя калектыва дауно знаёма не толькi аршанскiм слухачам. Галасы удзельнiкау студыi не раз гучалi на сцэнiчных пляцоуках горада I вобласцi, менавiта яны з`яуляюцца «голасам» аршанскага радыё «Скiф», пазыуныя для якога распрацавала акампанiятар, кампазiтар, аранжыроушчык студыi Марыя Марачава, а выканауцамi iх сталi удзельнiкi калектыву I кiраунiк студыi Алена Дземух. Песенны рэпертуар студыi вельмi разнастайны: ад беларускiх фальклорных мелодый да сучасных, у тым лiку I аутарскiх кампазiцый. Кожны твор, нават шлягеры мiнулых гадоу, калектыу трактуе па-сучаснаму, у арыгiнальнай апрацоуцы, кожны гучыць запамiнальна, эмацыянальна, а галоунае, «крэатыуна». Шмат творау, якiя выконваюць салiсты студыi з`яуляюцца аутарскiмi: «Беларускае золата», прысвечаны да святкавання Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2008», якi праходзiу у Оршы; «Гiмн аршанскай моладзi», прысвечаны да Дня горада i Дня моладзi; «Я – беларусачка» I iнш.- тэксты песень напiсаны А.Дземух, музыка, аранжыроука належыць Марыi Марачавай. Спрабуюць свае сiлы у стварэннi новых кампазiцый I удзельнкi калектыву.
«Крэатыу» сёння – гэта 30 удзельнiкау ад 8 да 35 лет. Падрыхтоучая группа «Вечны рухавiк» - дзецi ад 8 да 12 год; вакальны праект «Teenager» - падлеткi ад 13 да 15 год; вакальны гурт «Ляночак» 16-18 год, вакальны гурт «CREATIVE» - ад 19 да 35 год. Амаль усе удзельнiкi калектыву арганiчна гучаць у шматлiкiх масавых вакальных праектах, I адначасова з`яуляюцца яскравымi iндывiдуальнымi выканауцамi.
Падрыхтоучая группа «Вечны рухавiк»
Вакальны праект «Teenager»
Вакальны гурт «CREATIVE»
Заняткi у студыi складаюцца з цэлага комплексу разнастайных дысцыплiн: iндывiдуальных занятках па вакалу, сцэнiчнай рэчы, сцэнiчнага руху, акцёрскага майстэрства, вакальнага ансамблю. Студыйцы прымаюць актыуны удзел у распрацоуцы сцэнiчных вобразау, з`яуляюцца вядучымi сольных канцэртных праграм калектыву. Усё гэта дазваляе iм развiвацца у розных творчых напрамках. Кожны год студыя «Крэатыу» пастаянны удзельнiк усiх святочных гарадскiх мерапрыемств, прысвечаных Дню Горада, Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, Дню аховы дзяцей, гарадскiх урачыстых мерапрыемств, прысвечаных святочным датам. Студыя з`яуляецца пераможцам гарадскiх, абласных, мiжнародных фестываляу I конкурсау.
2008 г. Рэспублiканскi фестываль-кiрмаш працаунiкоу вёскi «Дажынкi 2008» - за актыуны удзел у мерапрыемствах студыя узнагароджана Дыпломам аргкамiтэта фестывалю. Сярод мноства выступленняу на разнастайных канцэртных пляцоуках горада, самым яскравым I незабыуным было выступленне калектыву на галоунай пляцоуцы свята у сумесным нумары з зоркай беларускай эстрады Алесяй (а/ль «Сябры»).
2009 г. Абласны конкурс маладых выканауцау патрыятычнай песнi “Песнi юнацтва нашых бацькоу”(г.Орша). Дыпламантам стау салiст студыi Рыгор Шарай, “Прыз сiмпатый гледачоу ” атрымау Станiслау Прахарэнкау. Салiсты студыi Станiслау Прахарэнкау, Юлiя Кудлакова, Хрысцiна Дубоуская, а таксама вакальны гурт «Ляночак» атрымалi Х Межрэгiянальны конкурс маладых выканауцау эстраднай песнi «Велiж 2009» (г.Велiж, Расiя) таксама прынес студыi узнагароды: Юлiя Кудлакова - Лаурэят 1 премii; вакальны гурт «CREATIVE» - Лауреат 1 премii. У рамках рэалiзацыi дзяржаунай маладзёжнай палiтыкi i мэтах патрыятычнага выхавання моладзi, адбылася акцыя «Да перамогi шляхамi саюзных дзяржау», прысвечаная Дню Перамогi. Студыяй было праведзена 6 сольных канцэртау у розных населенных пунктах, канцэрты праводзiлiся падчас агiтпрабегу па маршруту «Орша-Лiёзна-Рудня» (Беларусь-Расiя). Сумесна з вядучым радыё «Скiф», студыяй эстраднага танца «ШЭП» I пры падтрымцы аддзела моладзi г.Оршы адбыуся выпускны сольны канцэрт Народнай студыi эстрадных спевау «Крэатыу»: «Моладзь – у падарунак любiмаму гораду». На працягу 2 гадзiн на плошчы горада гучалi шлягеры, аутарскiя творы I новыя кампазiцыi, створаныя удзельнiкамi студыi.
2010 г. Фiналiстамi Рэспублiканскага фестывалю «Зорка узышла над Беларуссю» сталi Юлiя Кудлакова (намiнацыя «эстрадны вакал»); Марыя Марачава, Алена Дземух I вакальны гурт «CREATIVE» (намiнацыя «аутарская песня»). Кацярына Ранцанс I Сяргей Гутау прадстаулялi Вiцебскую вобласць на Рэспублiканскiм адборачным туры Мiжнароднага фестывалю «Моладзь за Саюзную дзяржаву». Дыпломам першай ступенi узнагароджаны Сяргей Гутау, пераможца гарадскога конкурсу патрыятычнай песнi «Голас пакаленняу». Абласны конкурс маладых выканауцау патрыятычнай песнi “Песнi юнацтва нашых бацькоу” Кацярына Ранцанс - Лаурэят 2 премii; вакальны гурт «CREATIVE» - Лауреат 2 премii. Абласное свята-конкурс выканауцау беларускай песнi «На зямлi Святой Сафii» (г.Полацк): дыплом пераможца у намiнацыi «Выкананне сучасных арыгiнальных аутарскiх творау» - вакальны гурт “Ляночак”; вакальны гурт «CREATIVE» - лаурэят 3 ступенi у намiнацыi “Эстрадная песня”; Кацярына Ранцанс - Лаурэят 1 ступенi (намiнацыя «салiст – вакалiст»); Марыя Марачава I Алена Дземух атрымалi дыпломы пераможцау у намiнацыi “Самадзейны аутар”. Абласны конкурс выканауцау рускай музыкi i спевау «Горад Княгiнi Вольгi» (г.Вiцебск): Сяргей Гутау – Лаурэят 1 прэмii; вакальны гурт «CREATIVE» Лаурэят 1 прэмii. ХI Межрэгiянальны конкурс маладых выканауцау эстраднай песнi «Велiж 2010» Кацярына Ранцанс Дыпламант 1 премii; вакальны гурт “Ляночак”– Лауреат 2 премii. Дыпломамi аргкамiтэта Народная студыя «Крэатыу» узнагароджана за актыуны удзел у ХIХ фестывалю беларускага мастацтва i фальклору «Бараньскiя музыкi» I у Мiжнародным свяце гарадоу-пабрацiмау, прысвечанаму Дню Мiра.
2011 г. Дыпломам першай ступенi узнагароджана Ганна Стаброуская, пераможца гарадскога конкурсу патрыятычнай песнi «Голас пакаленняу». Абласны конкурс маладых выканауцау патрыятычнай песнi “Песнi юнацтва нашых бацькоу”: дуэт у складзе Ганны Стаброускай I Лiны Антохiнай - лаурэят 2 прэмii (намiнацыя “вакальны гурт”); Сяргей Гутау – дыпламант (намiнацыя салiст-вакалiст). Мiжнародны фестываль-конкурс «Славянскi карагод» (г.Смаленск, Расiя), Кацярына Ранцанс - лаурэят 1 ступенi; дуэт у складзе Валерыi Савiнiч i Настассi Мохаравай - лаурэят 1 ступенi; вакальны гурт «Ляночак» - лаурэят 1 ступенi.
Студыя «Крэатыу» - гэта сапраудная творчая майстэрня для пачынаючых «зорачак». Многiя выпускнiкi студыi звязалi сваё жыццё з творчай прафесiяй. Толькi за апошнiя гады студэнтамi ВНУ I каледжэй мастацтва сталi:
- Аляксандра Поляк I Наталля Стральцова (Рошэ), спецыяльнасць «эстрадны вакал» («Iнстытут Сучасных Ведау» iм. Шырокава г.Мiнск)
- Кацярына Ранцанс I Юлiя Кудлакова, «эстрадны вакал» (Смаленскi Дзяржауны iнстытут мастацтв).
- Анастасiя Мохарава I Кацярына Кiсялёва «народная творчасць»; Ксенiя Юрэня «акцёрскае майстэрства» (Магiлёускае вучылiшча культуры).
- Раман Калiноускi «вакал» (Вiцебскi каледж мастацтв)
Нельга уявiць сябе будучыню «Крэатыва» без удзелу I перамог у новых конкурсах, фестывалях I без пошука новых талентау.