Кожны канцэрт узорнай цыркавой студыі «Арэна» - гэта свята цыркавога мастацтва, гэты жанр, як ні які іншы, узмоцнены аптымізмам і запалам.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый у 1986 годдзе цыркавой студыі «Арэна» было прысвоена найменне “узорны самадзейны калектыў”, якое яна неаднаразова і з поспехам пацвярджала.
“Цыркавое мастацтва ўвасабляе ў сабе мноства розных жанраў, арганічна спалучае ўсялякія сродкі пластычнай выразнасці, харэаграфіі, цыркавой эксцэнтрыкі ”– гэтаму тэзісу прытрымліваюцца ў рабоце з калектывам кіраўнікі Жаўненка Алена Сяргееўна і Грызо Анжалiка Барысауна.
Cклад удзельнікаў: дзеці і моладзь ад 4 да 27 год, колькасць якіх 30 чалавек. Калектыў мае разнастайную канцэртную праграму, застаецца ў ліку самых яскравых і папулярных творчых калектываў у горадзе. Асноўныя жанравыя накірункі, па якіх работае цыркавая студыя “Арэна” гэта - эстрадна-цыркавая акрабатыка, паветраная гімнастыка, антыпод, эквілібрыстыка, жангляж, каўчук. Удзельнікі займаюцца па наступных напрамках: агульна-фізічная падрыхтоўка, акрабатыка, гімнастыка, харэаграфія і акцерскае майстэрства.
На працягу 2011 - 2013 гадоў рэпертуар калектыву папоўніўся больш на дваццаць новых, яскравых пастановак: кард–дэ–парэль “Бураціна”, “Гiмнаст на рэмнях”, “Эквілiбрысты на манацыклах”, “Паветраная гімнастка ўпярсцёнку” і шмат іншых, якія выконваліся удзельнікамі студыі на шматлікіх сцэнічных пляцоўках і былі сустрэты гледачамі з вялікай удзячнасцю.
2011 год. Студыя прымала ўдзел у пяцідзесяці мерапрыемствах, якія адбыліся на сцэнічных пляцоўках горада: святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Оршы, Дню Незалежнасці РБ, гарадское свята “Дзень Марожанага і Сладкаежкі “Лета - 2008” і шмат інш. З вялікім поспехам прайшлі два сольных канцэрта. Яскравым, каларытным і незабыўным было выступленне калектыву на сцэнічных пляцоўках горада з цыркавым мюзіклам “Бураціна”. Запрашэнне калектыву до ўдзелу ў Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску” стала паказчыкам майстэрства ўсіх удзельнікаў і прадэманстравала прафесійную сталасть калектыву.
2012 год. Сведчаннем высокага майстэрства патэнцыяла ўзорнай цыркавой студыі “Арэна” былі тры сольных праграмы калектыву на працягу года і удзел больш чым у шасцідзесяці святочных і тэматычных канцэртных праграмах, якія праводзілісь на сцэнах устаноў культуры горада і на іншых пляцоўках. Асноўны акцэнт рабіўся на тэатральны пачатак цыркавых праграм, звязаны з адзіным мастацкім вобразам усяго прадстаўлення. Гэта рабіла шматлікія нумары, атракцыёны і праграмы калектыву, ў цэлым, сапраўднымі цыркавымі спектаклямі з пралогам. Сведчанне гэтаму эстрадна-цыркавы мюзікл “Дюймовочка”. Удзел у святочным канцэрце ў гонар лаўрэатаў “Чалавек года Віцебшчыны” (студзень, г.Віцебск).
2013 год. Запатрабаванасць да ўдзелу цыркавой студыі у гарадскіх мерапрыемствах садзейнічала творчаму росту. Больш за шэсцьдесят разоў выходзілі ўдзельнікі калектыву з цыркавымі прадстаўленнямі, атракцыёнамі і нумарамі на сцэнічныя пляцоўкі. А тры сольных канцэрта з яскравымі і запамінальнымі нумарамі ўражвалі адборам выразных сродкаў пастановачных нумароў, з улікам характара трукавой работы ў тым ці іншым цыркавым жанры.
Геаграфія удзелу калектыву ў Міжнародных фэстывялях не мае межаў.
2011 год – дыплом Лаўрэата Беларускага фестывалю-свята аматарскага цыркавога мастацтва (верасень, г.Гомель); дыплом Лаўрэата Міжнароднага фестывалю дзіцячых, маладзёжных цыркавых калектываў, школ і выканаўцаў “Циркове майбутне” (лістапад, г.Луганск, Україна).
2012 год – у сакавіку студыя прымала удзел у Тэлевізійным творчым праекце “Зорны шлях”. Узнагароджана дыпломам Лаўрэата I ступені IV рэгіянальнага дзіцяча-юнацкага конкурсу эстрадна-цыркавога мастацтва “Паруса надежды - 2013” (красавік, г.Орша), дыплом удзельніка ва Усерасійскім фестывалі дзіцячых аматарскіх цыркавых калектываў ім.М.Запашнага “Волшебный ключ” (май, г.Пермь, Расія), удзел у Міжнародным дзіцячым конкурсе ў межах Міжнароднага фестываля “Славянскі базар у Віцебску”; лаурэат фіналу Фестывалю мастацкай самадзейнасці “Факел” (верасень); дыплом Міжнароднага фестывалю-конкурсу “PARAD ALLE” (лістапад, г.Даўгаўпілс, Латвія)
2013 год – дыпломам III ступені V рэгіянальнага дзіцяча-юнацкага конкурсу эстрадна-цыркавога мастацтва “Паруса надежды - 2013” узнагароджан Ілья Іванцоў . Удзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе сучаснай дзіцячай і юнацкай песні і танца “Два кота” (сакавік, г.Орша), у Гала-канцэрце Міжнароднага карпаратыўнага фестываля-конкурсу “Факел” ОАО “Газпрам” (май, г.Віцебск), за удзел ў X Міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячага цыркавога мастацтва “Весёлая арена” калектыў і яго удзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі Лаурэата I і III ступені, дыпломамі удзельнікаў у намінаціях за арыгінальнасць і артыстызм (снежань, г.Архангельск, Расія).
Узорная цыркавая студыя “Арэна”– школа поспеху, творчага майстэрства і вялікай працаздольнасці дзяцей і моладзі. Заняткі ў студыі выхоўваюць сільных асоб, здольных дабіцца поспехаў у розных сферах жыцця.