Студыя эстраднага танца “Шэп” створана ў 2003 годзе на базе Палаца культуры Рэспубліканскага унітарнага прамыслова-гандлевага прадпрыемства “Аршанскі ільнокамбінат”. З 2011 года Палац культуры перайшоў на фінансаванне Аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама. Не гледзячы на гэта, калектыў працягвае працаваць, цешачы гледачоў выдатнымі харэаграфічнымі кампазіцыямі.
Заснавальнік калектыва – выпускніца Віцебскага вучылішча мастацтваў Ларыса Леанідаўна Шэнда. Калектыў налічвае 74 удзельніка: сярод іх старэйшы састаў – 29 чалавек, і тры падрыхтоўчыя группы, адна з іх – 11 чалавек, якія займаюцца на бюджэтнай аснове, две другія па 17 чалавек - на платнай аснове. Рэпертуар калектыва разнастайны: эстрадныя дзіцячыя, сюжэтныя, стылізаваныя танцы, замалеўкі, падтанцоўкі. З цікавасцю ўдзельнікі вывучаюць новыя танцы, асвойваюць новыя харэаграфічныя накірункі, што дазваляе ўвесь час абнаўляць рэпертуар новымі харэаграфічнымі кампазіцыямі.
За ўвесь творчы перыяд, пастаўлена больш пяцісот канцэртных нумароў. Жыццё калектыва вельмі насычана. Дзякуючы працавітасці, стараннасці і імкненню кіраўніка і удзельнікаў калектыву, студыя эстраднага танца “Шэп” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступленні калектыву – гэта ўпрыгожванне усіх масавых святочных гарадскіх мерапрыемстваў. Акрамя таго, студыя эстраднага танца “Шэп” прымае удзел ва усіх урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святочным датам прафесійным святам: Дню горада, Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, Дню аховы дзяцей, Святу працы, Дню Перамогі, Мiжнароднаму жаночаму дню, Дню маці, Дню абаронцаў Айчыны, Дню моладзі, Дню працаўнікоў лёгкай прамысловасці, Дню будаўнікоў, Дню працаўнікаў машынабудавання і інш. Удзельнiкi студыі заўседы жаданыя госці на абласных і гарадскіх конкурсах , такіх як абласны конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”, конкурс творчасці сярод устаноў адукацыі горада “Парад прафесій” і гарадскі фэст–конкурс сярод моладзі “Аршанскі першацвет”.
У 2012 годзе студыя прыняла ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных “945–годдзю са дня заснавання горада Оршы”. Дзякуючы сяброўству і суладнай працы ў 2012 годзе студыя разам з Народнай студыяй эстрадных спеваў “Крэатыў” зрабілі вялікі сольны канцэрт “Танцуючы горад” на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.
Творчая сталасць калектыва, іх прафесіяналізм, патрабавальнасць да сябе, высокая прафесійная падрыхтоўка іх кіраўніка дазволілі студыі неаднаразова станавіцца лаўрэатамі і дыпламантамі розных конкурсаў, аглядаў і фэстаў. У 2011 годзе – студыя атрымала дыплом на Международным фестывалі, прысвечаным “Дню танца” (г.Рыга, Латвія). У 2011 годзе студыя стала дыпламантам I ступені на Мiжнародным фэсце-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Славянский хоровод» г.Смаленск, РФ, а ў 2012 годзе на гэтым жа фэсце, яны становяцца лаурэатамі III ступені. За актыўны удзел у Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны “Дняпроўскія галасы” калектыў неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі. У маі 2012 студыя стала Дыпламантам Мiжнароднага конкурсу дзіцячага і юнацкага мастацтва “ Роза ветров в Беларуси”.
Студыя эстраднага танцу “Шэп” гэта - моцны, яркі, малады, энергічны калектыў, які знаходзіцца ў добрай харэаграфічнай форме і мае шмат планаў і задум на будучыню..