Народный вокальный ансамбль «Беларусaчка»
Кожнае выступленне і кожны канцэрт народнага ансамбля «Беларусачка»гэта свята вакальнага мастацтва.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый у 2003 годдзе вакальнаму ансамблю «Беларусачка» было прысвоена найменне “народны самадзейны калектыў”, якое ён неаднаразова і з поспехам пацвярджаў.
У склад удзельнікаў ансамбля “Беларусачка” уваходзяць 14 жанчын ад 45 да 70 гадоў. Амаль усе ўдзельнiцы калектыву арганiчна гучаць у шматлiкiх масавых вакальных праектах, і адначасова з`яўляюцца яскравымi iндывiдуальнымi выканаўцамi. У асноўным, спяваюць жанчыны ў трохгалосным гучанні з элементамі чатырохгалосся. Таксама ў рэпертуары ансамля ёсць творы акапэльнага выканання.
Iмя калектыву даўно знаёма аршанскiм слухачам. Выступленні народнага вакальнага ансамбля “Беларусачка” заўседы прыцягвалі да сябе ўвагу шчырых і ўдзячных слухачоў. Галасы ўдзельнiкаў “Беларусачкі” не раз гучалi на сцэнiчных пляцоўках горада. Кожны год народны ансамбль «Беларусачка» удзельнiк усiх святочных гарадскiх мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, Дню аховы дзяцей, гарадскiх урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных розным святочным датам. Акрамя гэтага ансамбль актыўна прымае ўдзел у правядзенні гарадскіх святочных ярмарак і кірмашоў. Ніводнае народнае гулянне не абходзіцца без лепшых песен ансамбля “Беларусачка”.
Песенны рэпертуар ансамбля в асноўным складаецца з беларускiх народных мелодый і аутарскiх кампазiцый. Кожны твор гучыць запамiнальна, эмацыянальна, а галоўнае, душэўна.
Шмат твораў, якiя выконвае ансамбль з`яўляюцца аўтарскiмі. Канцэртмайстар ансамбля і кампазітар Сяргей Новікаў разам з паэтамі Аршаншчыны - Канстанцінам Нілавым і Анатолем Шыбека напісалі больш за 20 твораў у лірыка-патрыятычным і жартоўным жанрах для рэпертуару калектыва. Гэтыя песні гучаць толькі у выкананні народнага вакальнага ансамбля “Беларусачка”.
11 красавіка 2010 года адбылася прым’ера творчага песеннага праэкта пад назвай “Радзімы песенны вянок”, аўтарамі якога з’яўляюцца паэт Саюза пісьменнікаў Беларусі Канстанцін Нілаў і кампазітар Сяргей Новікаў, а выканаўцам песен - народны ансамбль “Беларусачка”. Гэты праэкт быў адмечан на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе ў намінацыі “Лепшы твор 2010 года ў галіне песеннага жанру”, дзе паэт К.Нілаў быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені і статуэткай “Залаты Купідон”.
10 снежня 2010г. на вечары, прысвечанным 25-годдзю творчай дзейнасці кіраўніка Бураўлёвай С.В., адбыўся сольны канцэрт ансамбля “Беларусачка”. Былі прадстаўлены песні розных гадоў дзейнасці калектыву.
22 чэрвеня 2011г. прайшоў сольны канцэрт, прысвечаны ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Ансамблем “Беларусачка” былі выкананы песні на ваенную тэматыку: “Памяць”, А я не бачыла вайну”, Сберажы зямля” і іншыя. 11 сакавіка 2012г. к 20-годдзю творчай дзейнасці каллектыва адбыўся сольны канцэрт ансамбля “Беларусачка”, дзе былі выкананы даўно знаёмые слухачам і новыя творы із рэпертуара ансамбля.
Назва ансамбля “Беларусачка” заўжды адпавядае ўнутранаму душэўнаму стану удзельнікаў калектыву іх любові да Радзімы. Таму і рэпертуар гучыць на роднай беларускай мове.
На працягу многіх гадоў ансамбль нясе слухачам шчырую радасць сваёй творчасцю. Галоўнай мэтай народнага вакальнага ансамбля “Беларусачка” з’яўляецца, як мага больш шырока прадстаўляць мастацтва роднай краіны, каб слухачы кожны раз адкрывалі для сабе прыгажосць і бязмежныя далягляды беларускай культуры.