Тэатральны калектыў Гарадскога Палаца культуры мае дыўную гісторыю. З пастаноўкай п’есы Пагодзіна “Крамлёўскія куранты” у 1961 годзе тэтр выступаў у Крамлі. У тым жа годзе тэатру было нададзена ганаровае званне “народны”.
Доўгія гады тэатр плена працаваў і радаваў сваімі пастаноўкамі не толькі аршанскага гледача.
У перыяд з 1993 па 1999 годы тэатр не меў кіраўніка і таму спыніў сваё існаванне.
З 2000 года тэатр узначаліў выпускнік Мінскага інстытута культуры, былы удзельнік народнага тэатра, Юмаў Генадзій Лазаравіч. У калектыў вярнуліся яго былыя, вопытныя ўдзельнікі, прыйшла моладзь, і ў гэтым сплаве маладосці, вопыту тэатр стаў досыць паспяхова працавать. Тэатр прымае актыўны ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і Палацы культуры. Багацце тэатральных нумароў рознага жанру і накірунку надае магчымасць калектыву унесці у кожнае мерапрыемства яркасць і відовішчнасць і канешне цікавасць. Сярод іх п’есы, маналогі, мініяцюры, фельетоны, тэатральныя замалеўкі, пантамімы і інш.
3 2010 года тэатрам зроблен рад пастановак і тэатралізаваных тэматычных прадстаўленняў і праграм. Гэта камедыя “Сіньор Тадэро” К.Гальдоні; музычная казка “Тук тук, хто там?” М.Барценева; камедыя “Оскар” К.Ман’е; музычная казка “Казка блакітнай зорачкі; мюзікл “ Па щучаму жаданню” М.Шувалава і інш.
Прафесійная гульня акцёраў не пакідае абыякавым ніводнага гледача, якія пасля з захапленнем дзякуюць калектыву.
Выступленні калектыву – гэта ўпрыгожванне усіх масавых святочных гарадскіх мерапрыемстваў. Дзе дзякуючы уменню акцёраў пераўвасабляцца у патрабуемых персанажаў кожнае свята заўседы атрымліваецца дынамічным і насычаным. Сярод іх мерапрыемства, прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь( Дзень Незалежнасці, Дзень перамогі, Дзень горада), прафесійным святам ( Дню будаўнікоў, Дню машынабудавання, Дню медыцынскага работніка, Дню працаўнікоў легкай прамысловасці і інш) а таксама массавым святочным гуляннем, кірмашам і выставам ( “Масленічныя забавы -2011,2012,2013” народнае гулянне “ Купалле у Барані”, выставы –продажы садавіны і агародніны “ Багацце восені” і інш.
Тэатр – нязменны ўдзельнік і дыпламант Аршанскага рэгіанальнага тэатральнага фестывалю 2002,2004,2006, 2008 гадоў. Лаурэат абласнога фестывалю “Тэатральная вясна 2010”. Узнагароджаны дыпломам и граматай за популярызацыю тэатральнага мастацтва и актыўны ўдзел у тэатральнай нядзеле «АРТ-Вясна-2012» и «АРТ-Вясна-2013».
У калектыве займаеца каля 28 чалавек самага рознага узросту і прафесій. Многія удзельнікі калектыву звязываюць сваю будычыню з тэатрам і далей працягваюць вучыцца ў вышэйшых і сярэдніх навучальнах установах краіны на акцёрскіх і рэжысёрскіх спецыяльнасцях. Тэатр жыве актыўным творчым жыццём. З кожнай новай пастаноўкай, набіраючыся вопыту і майстэрства ўдзельнікі тэатра бяруцца за больш складаную драматургію і за больш цікавыя ролі. Рады тэатра нязменна папаўняе студэнцкая і рабочая моладзь, а значаць у калектыва ёсць добрая перспектыва і ў дальнейшам удасканальваць сваё майстэрства, развівацца і дабівацца большых творчах вышынь.